Навіны з палёў

Nov 11, 2010 20:18

 У панядзелак пераязджаем!!

Амаль скончылі рамонт у пакоі (праклалі праводку, замянілі трэснутыя шыбы, пафарбавалі вокны, столь, замазалі ўсе, а іх было вельмі шмат, шчыліны ў вокнах, пачынілі сьцяну, паклеілі шпалеры) - засталося толькі даклеіць шпалеры ў адным куце! Шчыра ўдзячныя бацькам і сяброўцы Алене, якія зрабілі ў гэта вялікае ўкладаньне ( Read more... )

сядзіба

Leave a comment

lenk0yan November 11 2010, 20:19:54 UTC
Ох, якія вы малайцы. Упэўненая, у вас будзе чароўная зіма, як у мумі-троляў.

Ёсць ано практычнае пытанне. Вы будзеце разам ездзіць у Менск на працу на машынке? Агулам, як там з камунікацыямі?

Reply

vjadzmarka November 11 2010, 20:33:05 UTC
дзякуй! =) пэўна так =)

Мы ня будзем езьдзіць на працу =) Я ужо трэці месяц працую аддалена і на паўстаўкі, так што мне патрэбны толькі інэт, а яго ўжо павінны былі скрасіраваць на суседскі нумар на гэтым тыдне. Працягнем сетку (там праўда метраў 200 праз поле) і будзе ў нас анлім байфлай на 512 кб/с =) а Сяржук наогул ужо даўным даўно ня мае патрэбы штодзённа езьдзіць на працу, бо ў яго хоць і ня надта пасьпяховы, але свой бізнэс =) і зараз яны бяруць дырэктара і яму яшчэ менш спатрэбіцца па працы езьдзіць у горад. А штодзённа езьдзіць на працу ў Менск за 100 км вышла б у "капеечку" =) А наогул там пару разоў у дзень ходзяць (мікра)аўтобусы да Крэва, а таксама маршрутчыкі езьдзяць.

Reply

lenk0yan November 11 2010, 20:39:26 UTC
Дзякуй, зараз у мяне уся карціна склалася. Ура! Цяпер можна паўсюль казаць, што я ведаю людзей, якія жывуць ва ўласнай хатцы на прыродзе і ўсім задаволеныя :)

Reply

vjadzmarka November 11 2010, 21:52:31 UTC
=))
Як скончым з рамонтамі, можна будзе завітаць у госьці - тады можна будзе казаць, што ня толькі ведаеш, але там была, мёд піла.. =)

Reply

lenk0yan November 11 2010, 21:58:57 UTC
З вялікім задавальненнем. Я наогул дзіцё асфальту, але вельмі люблю хадзіць у экалагічныя госці, гэта мяне ладна так стымулюе да добрых учынкаў па адносінах да людзей і навакольнага асяроддзя!

Reply


Leave a comment

Up