Сапраўды кажуць маскалики - "мир тесен". А Вiцебская вобласьць, i Глыбокае асабiста, яшчэ цясьнейшыя. Вось разьвiтваюся сёньня ранiцай зь дзяўчынай на самай прыгожай плошчы ў сьвеце, а насустрач нам дарогу, па правiлах, прашу зазначыць, пераходзiць сам
_extraneus_. Дзе-дзе, а тут яго пабачыць не чакаў:)
__________
А яшчэ, дзякуючы словам Рыты
rytachka i Наськi
ver88ba, у пятнiцу выкурыў апошняю цыгарэту. Кiдаць дык кiдаць! Дзякуй.
__________
I апошняе. Сёньня зьеў такi сьвянцоны яблык. Не ведаю нашто, нат не ўяўляю яго функцый у т.зв. веры, цi рэлiгii?.. Проста не хацелася крыўдзiць бацькоў.