Aug 20, 2011 16:07
А вы заўважалi, што дурнаватыя людзi, апынуўшыся ў кампанii людзей разумнейшых, пачынаюць строiць зь сябе самых што нi на ёсьць ёлупняў. Паколькi высокае становiшча iм не сьвецiць, яны ахвотна займаюць пазiцыю сiмпотных iдыётаў, якiя нi з кiм не спрачаюцца (у спрэчках яны нуль) i таму становяцца сябрамi ўсiм. Iх выраз твару скрозь гаворыць: "Я не разумны, але сумленны i мiлы, што намнога больш значна. Бо людзi перабольшваюць значэньне розуму".
філасофствую