Па чутках

Mar 04, 2016 19:27

Культура. "НН" - у гэтых нашых інтэрнэтах больш вядомая як "першая з рысункамі" - можа адмовіцца ад папяровага варыянту.
____________________

Здароўе. Ня першы раз чую, што ў Мазыры плануюць адкрыць "макдак". Я нішчэброд і жырны, так што гэта навіна не пра маю чэньсьць.
____________________

Грамадзянская абарона. У сталіцы Палесся зноў былі заўважаныя трыфіды. Яны пакуль маленькія і кволыя, але ўжо навучыліся хадзіць. Таму, мірныя грамадзяне Рэспублікі, сцеражыцеся глядзець дагары.



П.С. Падыміце рукі тыя, у каго пасля гэтай фотачкі ў галаве зайграла кампазіцыя ВІА "Ласковый май".
Previous post Next post
Up