Флэшмóбзыр

Mar 03, 2016 18:55

Дні Мазыра ў інтэрнэтах працягваюцца. ТУТ.бай вырашыў падтрымаць флэшмоб і запіліў артыкул з суперзмрочнымі ілюстрацыямі. Пасля гэтых пяці прычын пабываць у Мазыры плынь турыстаў адназначна выйдзе з берагоў. Як не рабіла Прыпяць ужо пару гадоў запар. Толькі вось мне здаецца, ці пра самае цікавае аўтар сказаў ва ўступе (трамваі і піўзавод, а значыць і Кімбараўка!), а самі прычыны ўжо так сабе?



Фота з артыкула.

Спецыяцільна для budgawl'а ні разу ня сфоткалі і нават ня ўспомнілі "бальнічку".



"Фота з артыкула"-2.

Эстафета перадаецца агенту дыфензівы, але праз гэта не менш паважанаму пану yozas_gubka.

пацан зазыр - гэта Мазыр

Previous post Next post
Up