На выходных знайшлі яшчэ адну цікавую лесвіцу. Патэнцыйна яна можа стаць перлінай
усяго вось гэтага маршрута. У катэгорыі "драўляныя" дык дакладна. Толькі вось вядзе яна ў шэры і малацікавы раён, дзе няма асоба чаго паглядзець. Хіба што можа помнік Чапаеву ці вось гэты продак Нацыяналкі.
На фота яна не так "унушаіць" як у рэале. Затое ў левым верхнім куце можна зацаніць "рысавыя плантацыі" :)
На дне яра цячэ нейкая крынічка. Мост трымаецца на чэсным слове. Ну нічога, як што якое - то падаць усяго метр-паўтара.
Так што
пасля 15 красавіка (калі да таго часу сойдзе снег) чакаю ўсіх, хто не ўбаіцца апрабаваць экскурсію па лесвіцах Мазыра цалкам.