Нечакана

Feb 09, 2015 19:39

Пасля каласальнай паўзы Ул.Навіцкі зноў вядзе хакейны рэпартаж па-беларуску. А я зноў сяджу не адрываючыся гляджу ў экран, аж рот разявіў. Здаецца зараз у пакой прыйдзе маці і запытаецца, колькі да канца. 18 хвілін. "Значыць, 18 хвілін і спаць". І я зноў пачынаю тлумачыць, што 18 хвілін у хакеі - гэта не нашы 18 хвілін. Але позна, фінальны адлік ужо пайшоў. І я каторы раз кладуся ў ложак не даглядзеўшы да канца. Бо ў мамы ёсць "сетка" - зброя масавага паражэння неслухаў і барбажынцаў... Вось стары чарцяка. Зладзіў мне эфект поўнага пагружэння.
Previous post Next post
Up