У дзень па кнізе

Dec 25, 2014 19:47

Неяк ў мяне сёлета зусім нечакана за кошт адгулаў з'явіліся калядныя канікулы. Ехаць нікуды не паеду, у такое надвор'е і проста з дому выйсці - учынак на медаль. Вырашыў зладзіць выпрабаванне сваёй сіле волі: змагу ці не кожны дзень чытаць па-кніжцы? Не таміны на тысячу старонак, канечне. Невялікія кніжкі па 150 - 300 старонак, якія даўно хацеў ( Read more... )

кніжнае, Генiй

Leave a comment

lada_aleinik December 25 2014, 21:04:14 UTC
Насамрэч "зайшла шыкоўна"? Цяжка паверыць. Чота мне падаецца, што Вы гэта з ветлівасці...
У аўтара (паводле жж, жыўцом з ім не сутыкалася) склаўся імідж такога харошага хлопца - нейкага выхаванага, інтэлігентнага, прыстойнага, - што яму цяжка штось непрыемнае сказаць. (Як мая сяброўка кажа, - "морда благородная - плюнуть некуда"). Аднак тэксцікі ў кніжцы, на мой суб'ектыўны густ, настолькі шэранькія ды пасрэдныя, што ажно няёмка. Узровень сямікласніка "харашыста".
- Чаму не падрыхтаваны?
- Я вучыў...
І вось я веру, што вучыў... Веру, што стараўся. Але выніку - нуль. Увесь гэты "гумар", калі ўсміхнуцца хочацца чыста з ветлівасці, усе гэтыя банальныя замалёўкі з прэтэнзіяй на іронію... Не ведаю... Прачытала кніжку з адчуваннем няёмкасці.

Reply

vital_rudak December 25 2014, 21:52:36 UTC
Ну нізнаю, мне і праўда зайшло добра. Можа б я не называў твор раманам, не выдаваў бы асобнай кнігай,калі і выдаваў бы - то дакладна выкінуў апавяданні ў канцы. А так, даволі добра атрымалася. Месцамі жарты рвалі нават. Сітуацыі і людзей пазнаваў, бо сам так жыў: у нейкай мутнай канторы ў паўпадвальным памяшканні па-тэлефоне "талкаў" рамкі для нумарных знакаў на аўто. Стакгольмскі сіндром? :))

А што тычыцца рэпутацыі аўтара, то яна наўрадці на маё мерааванне мела якое значнае ўздзеянне. Бо я абсалютна нічога ня ведаю пра яго рэпутацыю. Такая во сітуёвіна.

Reply

kabierac December 25 2014, 22:03:41 UTC
Лада Віктараўна проста паліцца, што рэпутацыя аўтара для яе грае важную ролю пры ацэнцы ягонай творчасці.

Дарэчы, слова "раман" у кнізе няма.

Reply

vital_rudak December 25 2014, 22:25:16 UTC
Мой касяк, звіняйце.

Reply

kabierac December 25 2014, 21:57:03 UTC
Насамрэч я таксама чакаў большага. Не шэдэўр, вядома. Але кніжка прыемная, прымусіла і ўсміхнуцца, і задумацца. Пара прывыкаць, што ў некага можа быць іншае меркаванне, чым у Вас, і не "з ветлівасці", а насамрэч.

Reply

lada_aleinik December 25 2014, 22:31:19 UTC
"...кніжка прыемная, прымусіла і ўсміхнуцца, і задумацца"
Пераймаюся наконт "задумацца"...
Аб чом, падкажыце. Таксама хачу задумацца.

І пра тое, што "рэпутацыя аўтара для мяне грае важную ролю пры ацэнцы ягонай творчасці"... Які дэдуктыўны ланцужок вывеў Вас на гэткую геніяльную выснову?

Reply

kabierac December 25 2014, 22:37:09 UTC
Правільна пераймаецеся, бо калі задумацца без старонняй дапамогі не выходзіць - гэта сапраўды трывожны сігнал.

Ну Вы ж прысвяцілі рэпутацыі аўтара доўгі сказ у сваім папярэднім каментары, супрацьпаставіўшы яе (рэпутацыю) якасці "тэксцікаў". Акурат як падобна ў свой час пісалі мне, што як чалавек я гаўно, і не быць мне Паэтам з вялікай літары, хаця вершы ў мяне мо і добрыя.

Reply

lada_aleinik December 25 2014, 22:51:50 UTC
Я не псіхолаг, але адчуванне такое, што ўсё, пра што я пішу, Вы на сябе прымерваеце.
Не варта, Антось, Вы не мой герой. :)

Reply

kabierac December 25 2014, 22:55:19 UTC
Прычым тут тое, што я прымерваю ці не. Мне за чалавека крыўдна. Ён кнігу напісаў, а прыйшоў Літаратурны Крытык (з вялікіх літараў) - і пра ягоную рэпутацыю разважае.

Reply

lada_aleinik December 25 2014, 23:06:59 UTC
І што... я нешта непрыгожае пра рэпутацыю сказала?
Толькі тое, што аўтар мне сімпатычны. І таму ў мяне рука не падымаецца, каб раздзярбаніць публічна яго кніжку. І гэта я напісала ў якасці асабістага меркавання чалавеку, да якога маю прыязнасць, з якім перапісваюся з прыемнасцю і цікавасцю. Лічу, што абмянялася з ім меркаваннямі.

Антось, гэта не мне, а Вам, "пара прывыкаць, што ў некага можа быць іншае меркаванне, чым у Вас". :)

Reply

kabierac December 25 2014, 23:11:02 UTC
"Насамрэч "зайшла шыкоўна"? Цяжка паверыць. Чота мне падаецца, што Вы гэта з ветлівасці..." - імхо, гэта сведчыць аб тым, што Вы не ўспрымаеце меркаванне "чалавека, да якога маеце прыязнасць, з якім перапісваецеся з прыемнасцю і цікавасцю" ўсурёз.

Reply

lada_aleinik December 25 2014, 23:15:49 UTC
:)))
Дабранач!

Reply

vital_rudak December 26 2014, 12:57:52 UTC
Эх, чота рана разышліся...)))

Reply

lada_aleinik December 26 2014, 14:17:07 UTC
Сёння ў "ЛіМе" надрукавалі маю маленькую нататку. (Я ў жж яе змясціла). Перачытала першыя два абзацы і парагатала ад душы. :)

Reply


Leave a comment

Up