Глыбокае. Бяздоннае выяўленчае мастацтва, альбо проста лянівы пост ў +35

Aug 02, 2014 18:12

Ужо пэўна месяц мінуў з бліцвізіту ў Глыбокае, а тут пра гэна падарожжа амаль ні слова. Ніпарадак. Тым больш на адрас рэдакцыі паступілі тышшы заявак ад "трудзяшчыхся" . Ну пашці. Так што сёння пра выяўленчае мастацтва на вуліцах Сталіцы Свету.



Здавалася б, дзе яго шукаць, тое выяўленчае мастацтва? Тым больш на вуліцах нейкага там мястэчка, дзе нават "макдака" захудалага няма. Што там "макдака". Нават лядовага палаца няма. Нават помніка Ульянаву.



Тут нават дамы ў старым горадзе графіцісты не размалявалі, ну, бросьце.





Тожа мне, хоць бы балконы зашклілі, дзірэўня.



А калі сур'ёзна, то вось гэтыя дамкі канца ХІХ - пачатку ХХ ст., якіх захавалася даволі многа, дарэчы, самі выглядаюць як намаляваныя.



Яшчэ б вярнуць тыя знакамітыя бляшаныя дахі...



Ладна, не за гэтым мы сёння ўсе тут сабраліся. Я ўсяго толькі хацеў паказаць вам глыбоцкія каналізацыйныя люкі. І некалькі платоў. Нехта можа заўважыць, што гэтыя малюнкі "калхозныя", дзе трушнае графіці, ацтой і г.д.



Але ведайце, гэта наркаманская карова глядзіць на такіх таварышаў як на гаўно. :)



Дарэчы, чаму менавіта вішню зрабілі сімвалам горада дагэтуль не разумею. У нашым садзе вішні ніколі не радзілі.



На наступным фота можна ўбачыць маю тугу на гэтую тэму.





Олдскульная афіша, анягож. І кошты на кіно ў Глыбокім шыкоўныя :)



Па-мойму, гэта фантазіі на тэму зомбі :)



Тое пачуцце, калі хацелі намаляваць рыжага кловуна, а атрымаўся Джокер. Думаю, дзеткі гэтае месца абыходзяць. Нават мне было крыху сцыкатна :)



Ці то рыбіна, ці то певень...



Праз клёвы мосцік прыйшлі да плоту кансервавага завода. Уночы ён яшчэ і свеціцца ўсімі колерамі радугі.



Напэўна, гэта самы вялікі бацян, калі не ў самім свеце, дык ў Сталіцы Свету дакладна :)



А вось і той самы плот з усякімі культавымі спадарамі.



Як жывыя, ну!











Глыбоцкія беседкі яны такія :)



Віда з другога паверха. Каб не завод "КупцовЪ" прасцігоспадзе, то быў бы шыкоўны.



Тут пра нейкія кандытарскія вырабы, здаецца. :)



А вось некаторыя люкі забыліся паднядзеліцца да свята.



Яшчэ пара пар.



Чарапаха? Салата?







Тож мастацтва, чаму не. Музейная рэч.



Равлик.



Гэта не зусім па тэме, канечне, але вельмі ўжо цікавы персанаж. Падобны да майго аднагрупніка Валеркі :)



Карацей, са святам, Сталіца!



п.с. А гэта фотачка-анонс да наступнага глыбоцкага допісу, з якога вы даведаецеся пра дом з прывідамі, Голду Меер, глыбоцкую радню Якуба Коласа і першых мясцовых наркабарыг.


фота на тэлефон, Глыбокае über alles!, згушчонка, го_гуляць

Previous post Next post
Up