Пацан, зазыр, - гэта Мазыр

Mar 22, 2014 19:56

Тут проці начы падумаў, што недаравальна мала балую вас відамі нашай сталіцы Палесся. І гэта так несправядліва з майго боку. Буду выпраўляцца, чэсслова. Вось пачнем з невялікай урбанічаскай экскурсіі на маршрутным таксі №14.

У маршрутцы ўсё як у людзей: і аварыйны выхад, і маталок вісіць якім шкло крышыць, калі што.



Але не ўсё так проста. Маталок намёртва прыкручаны да старычка-мэрса. Што? Не, фоткаць не баяўся: у вадзілы ж яўна і манціроўка гэдак жа прывінчаная.



Рэклама на дзвярах аднаго з магазаў ля Прывоза. Добра сказана, па-наску.



Хто мае рацыю, так і не разабраўся. Бо ў траве ня дужа сяку.

Вооось. А ад Русі нідзе не схаваесься. Ну Русь не расія - не страшна.



Дворнікаў у маршрутках і аўтобусах німа, так што ні наклейкі ніхто не здзірае, ні нават пОэзію.

Калі галоўны скульптар Глыбоцкай Рэспублікі бачыць усіх людзей крываногімі, то мясцовы лідэр у гэтай галіне мастацтва ўяўляе палешукоў вось такімі. Збрый вусы і хто перад табой? Усе японцы пайшлі з Палесся!



А так та Мазыр клёвы. Прыязджайце :)



Працяг будзе.

фота на тэлефон, пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш

Previous post Next post
Up