Пра мабілку

Mar 21, 2014 20:05

Выйшаў не так даўно на двор без тэлефона. На гадзіну можа, нават менш. Гэта піндзец, таварышы. Адчуваеш сябе нібыта адну руку дома забыўся. Ні табе пазваніць, ні пошту електрычаскую праверыць, ні "лук" урбанічаскі забамбіць, ні часу даведацца колькі, ні падлічыць колькі за тры піва ў краме возьмуць, ні даведацца які сёння дзень і якое чысло, ні пачытаць у аўтобусе, ні патанчыць на вуліцы пад "балканіцу". Праставаў дамоў за мабілай, нібы з віламі маскаля даганяў. Кароча, як я жыў яшчэ 10 год назад фіг паймі? Успомніў тут сваю першую.



Каб у ём быў тырнэт - узяў бы зараз не думаючы :)

рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up