"Белыя Росы. Вяртанне"

Feb 18, 2014 10:17

Тут прайшоў слушок, што днямі скончыцца праца над працягам самай лепшай мастацкай стужкі ўсіх часоў і народаў. Ну якой-якой? "Белых Росаў", канечне. Толькі вось чытаю я пра фільм, і нешта "мяне цірзаюць мутныя сумненні".

Read more... )

сінема, абадай цябе халера!, рубрыка "старыя хіпаны"

Leave a comment

kakoshechka February 18 2014, 12:15:36 UTC
О! И на русском языке! Класс!
Калi збярэшся глядзець, пiшы мне, дам па вуху!) нееее... па вушам!)))

Reply

vital_rudak February 18 2014, 12:29:08 UTC
У нас не па-руску амаль не здымаюць. підарасы. З іншага боку, хто плаціць. :)

Reply

olga_kolor February 18 2014, 15:20:17 UTC
А арыгінал, 1982 году, хіба не рускамоўны быў?.. Дый падзеі ў Гародні. Маўляў, абруселі вашыя "западнікі".
Я віцебскую прэм'еру памятаю, у кінатэатры "Беларусь") Цяпер там гандлёвы цэнтр.

Reply

vital_rudak February 18 2014, 16:27:59 UTC
Дык а я пра што, і тады не здымалі ж. А не 83га года?)

Reply

olga_kolor February 19 2014, 05:52:46 UTC
Мо' і 83-га, вясною. Загуглю пасля.
На тым жа тыдні з аўторка па пятніцу ішла прэм'ера "Трох Мушкецёраў" Хількевіча па ТВ, мы ўсім дзіцячым садам яе глядзелі, і я не хацела ісці ў суботу з продкамі і дзядзькам на "Белыя росы", дзе нават - фуууу - Д'Артаньяна няма.
А ўвогуле тонкі ход па абрусячванню. Зняць трапную меладраму і ў ролю беларускага правільнага патрыярхальнага дзеда вывесці ўпёртага рускамоўнага - і наскрозь рускага - бальшавіка. Усе акторы маскоўскія.
Мая бабуля з беларускай вёскі ўсё жыцце так абрусячвалася.
Цяпер на раёнах адзін акцэнт застаўся. Лексіка толькі ў кніжках.

Reply

vital_rudak February 19 2014, 06:14:05 UTC
Фільм здымалі ж на ўсю савецкую аўдыторыю, тут усё і так ясна. Які яшчэ там мог быць галоўны герой?
Ну і Гарбук не маскоўскі ў адной з галоўных роляў.
А вось маю не абрусячылі, чамусці, аж дагэтуль. Пэўна таму, што тэлевізара ў 1983-м ня мела? :)

Reply

olga_kolor February 19 2014, 12:30:50 UTC
Яна з Глыбоччыны? І колькі ж бабулі гадоў?
Мая памерла ў 2005-м у 80, хутка ўжо 9 год.

... так, кіно 1983 году.

Reply

vital_rudak February 19 2014, 13:01:20 UTC
З Докшыцкага раёну, на мяжы з Глыбоцкім. Там, не паверыце, уся вёска такая, і суседніх некалькі. Што праўда - моладзі ўжо зусім няма, старыя адны. Менавіта бабуля з 30-га году.
Ды што пра бабулю. Мама зусім несвядомая, як цяпер кажуць, гаворыць "па-простаму", гэта з яе слоў. Я раней неяк не заўважаў, а цяпер, калі бываю дома 2 разы на год бачу, што яе мова зусім не трасянка. Так, там "шыіць", "п'ець" замест "шые", "п'е", але ў цэлым мова чысцейшая і больш натуральная за маю.

Reply


Leave a comment

Up