Тут прайшоў слушок, што днямі скончыцца праца над працягам самай лепшай мастацкай стужкі ўсіх часоў і народаў. Ну якой-якой? "Белых Росаў", канечне. Толькі вось чытаю я пра фільм, і нешта "мяне цірзаюць мутныя сумненні".
"Пожив в городе, один из героев предыдущего фильма - Андрей Ходас - возвращается к земле и селится на хуторе. Однако стремительно разрастающийся город настигает его и здесь. Пара молодых и энергичных бизнесменов намерена выкупить живописный уголок для нового строительства и пытается выселить его немногочисленных обитателей. Андрей помогает всей семье вспомнить о своих корнях и распутать проблемы отношений, казавшиеся неразрешимыми в суетливой атмосфере городской жизни". (КП)
А, ну точна, па-ходу хочуць зняць працяг "Любіць по-русскі". Дзе падпісаць петыцыю за здзекі з класікі?
І гэта, людцы, калі я раптам збяруся глядзець - дайце мне па вуху. О, прам алюзія атрымалася :) Праўда ёсць і пазітыў: Харланчук у адной з галоўных роляў. Гэта, канечне, не Санаеў, і не Новікаў, і нават не Карачанцаў з Какшэнавым, але хоць нешта.
Click to view