Хто там пытаўся, што пачытаць па-беларуску?

Feb 14, 2014 20:11

Вось журы прэміі Гедройца ўчора вывесіла на сайце прэміі поўны спіс намінантаў.

1. Мікола Адам. Шоўк. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. - BYBOOKS, 2013.
3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. - Мінск: “Каўчэг”, 2013.
5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
6. Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. - (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).
7. Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. - Мінск: “Каўчэг”, 2013.
8. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. - Мінск: “Звязда”, 2013.
9. Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй. - Мінск: "Мастацкая літаратура", 2013.
10. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. - Мінск: “Звязда”, 2013.
11. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
12. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. - BYBOOKS, 2013.
13. Валеры Гапееў. Праклён. - Мінск: “Галіяфы”, 2013.
14. Адам Глобус. Імёны. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
15. Адам Глобус. Казкі для дарослых. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
16. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. - Мінск: “Галіяфы”, 2013.
17. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. - Вільня: 2013.
18. Сяргей Дубавец. Errata. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
19. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. - Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013
20. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
21. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. - Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
22. Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. - BYBOOKS, 2013.
23. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
24. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж [электронная кніга]. - BYBOOKS, 2013.
25. Артур Клінаў. Шклатара. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
26. Анатоль Кудласевіч. Пераход. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
27. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. - Мінск: “Адукацыя і выхаванне”, 2013.
28. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. - Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
29. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
30. Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
31. Вінцэсь Мудроў. Багун. - Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
32. Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
33. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. - Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.
34. Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. - Мінск: “Галіяфы”, 2013.
35. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. - Мінск: “Кнігазбор”, 2013. - (Пункт адліку).
36. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
37. Пётр Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
38. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. - Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”, 2013.
39. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. - Мінск: "Логвінаў", 2013.
40. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
41. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. - “Твой стыль”, 2013.
42. Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
43. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
44. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. - Мінск: “Логвінаў”, 2013.
45. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта. - Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
46. Эрнест Ялугін. Перад патопам. - Мінск: Выд. В. Хурсік, 2013.

Я сам чытаў ці хаця б пачынаў чытаць усяго толькі 7 штук з гэтай усёй "праграмы". Яшчэ адну прачытаю сёння-заўтра.
Дарэчы, бачу першым у спісе Э.Ялугіна. Нават ня ведаю, што за твор такі "Перад патопа", але яго "Без эпітафіі" - першая беларуская кніжка, якую я прачытаў. Некалі даўно-даўно, яшчэ пры дыназаўрах.
Ну і гэта, усё го ў кніжныя крамы і чытаць :)

кніжнае, літаратурцы

Previous post Next post
Up