Алімпійскае пытаннечка

Feb 13, 2014 19:19

"Чаму я не гляджу алімпіяду", "Чаму я гляджу алімпіяду" - нярэдкія тэмы допісаў у сацсетках і на розных сайтах апошнім часам. Такое адчуванне, што тыя, хто не глядзіць, пантуюцца ўласнай крутасцю і ылітарнасцю. А другія наадварот апраўдваюцца перад сваімі пантовымі і ылітарнымі таварышамі. Мол падглядаю адным вокам, грэшны. Але не таму, што падабаецца дужа, а так - прывык проста, слабы чалавек. Ня тое каб бесіць гэта ўсё. Так, больш смешна. Дарослыя ж людзі ўсе, здаецца.
Previous post Next post
Up