Кніжнае. Пра эканомію

Feb 13, 2014 10:16

Памятаеце такога цёмнаскура рэпера Снуп Дога? Што? Не, прэзідэнт Амерыкі - Абама, а той ціпа песёнкі спявае пра чык, какос і баксы. Дык вось, той Снуп Дог напісаў і выпусціў кніжку ці то са сваімі вершамі, ці то з тэкстамі нятленак, якую можна выкарыстоўваць у якасці папіроснай паперы для самакрутак. Я тут падумаў, што калі сплагіаціць, то гэта быў бы добры ход для папулярызацыі беларускіх аўтараў. Печкі ж зараз далёка не ў кожнага, а пабалавацца з табакай ці яшчэ з чым усякі не дурак. Чаму б і не, усё ж лепш, чым выдаваць якую небудзь чарговую муць на 76 старонак :) Ды і ня муць упрынцыпе таксама можна, для разгону. Вось напрыклад палову кніжак з серыі "Пункт адліку" можна было б так карысна выдаць, ці романы Віктара Марціновіча новыя, творчасць Лупасіна, пераклады ж нарэшце - Доналд Бартэлмі, Пелевін ды і многа іх. Ну і класіку: вось хаця б "Слёзы Тубі", больна ж мне назва падабаецца ў дадзеным кантэксце... Ну во, які стартап прыдумаў. Калі што, аддаю "савіршэнна бізбаздмездна". Находясь в здравом уме и твердой памяти.


кніжнае, літаратурцы, пятнічнае

Previous post Next post
Up