Як я правёў гэту пятніцу

Nov 22, 2013 19:35

Дзень пачынаўся як усякі звычайны пралетарскі выходны: мяне пабудзіў кот і папрасіў прыбрацца ў яго латочку. Потым лазенка, кава з буцерамі, кніжка. Але ўвесь час мой моск нешта церабіла знутры, нібы я нешта важнае забыўся. Праверыў дату на прадмет юбілеяў і днюшак, патэліў на працу ці сапраўды ў мяне сёння выходны, даж у мамы спытаў, ці ня сніліся ёй благія сны. Усё ня тое. А посьля раптам успомніў: гэта ж я Наце абяцаў дапамагчы вышыць кусок карціны да залатога вяселля яе бабулі і дзядулі. Ну што рабіць? Як любы нармальны барадаты мужык у пятніцу сеў вышываць крыжыкам. Пасля першай гадзіны мне захацелася адмудохаць алкашоў, што ўвесь час тусаваліся пад вокнамі. Пасля другой - захацелася самаму напіцца. Пасля трэцяй мая спіна адмаўлялася трымаць усю астатнюю тушу, а паколатыя пальцы пачалі адказваць. Пасля чацвёртай я узненавідзеў усё мастацтва ад вось гэтых вышыванняў і аж да карцін Да Вінчы. Пасля пятай я спыніўся, пачуўшы, што размаўляю сам з сабой. Увогуле, вышыванне крыжыкам - гэта не толькі вельмі добры спосаб цынічна забіваць час, але і някепскі тэст на псіхалагічную ўстойлівасць. Вышыўка, вязанне, бісер-фігісер, ды хоць бы і чыканка з макрамэ. Чалавекі, якія могуць гэтым займацца рэгулярна, самыя стойкія. Універсальныя салдаты, кароча, іх не перамагчы. Мне так здаецца, па меншай меры. А можа гэта мяне з непрывычкі так накрыла? Нейкіх восем квадратных сантыметраў усяго. А за гэты час можна было б дзве кніжкі якіх прачытаць. Нада б выпіць, карацей. Чаго і ўсім жадаю.

я_на_фота, пятнічнае

Previous post Next post
Up