АўтаКорч з Калінкавіч

Nov 20, 2013 10:17

Неяк ужо паказваў маладжавага старпёра з Мазыра. Цяпер пакажу Калінкавіцкі адказ. Але гэта не проста "олдкар", прасьцігоспадзе. Мясцовыя міфазнаўцы расказваюць, што як на горад апускаецца цемра, гэта "капейчына" ціхенька заводзіцца, праграваецца і едзе патруляваць небяспечныя раёны. То падвязе да самой хаты і паложыць пад дзьверы наваленага "аўтапілотчыка", то бабульцы якой дроў нашчыпае. А ранна, яшчэ да першых пеўняў, стомленая і давольная зноў узлазіць на свой пастаМент...


Палессе - ты мяне валнуеш, рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up