Што?Дзе?Калі? Пяты тур: лёгка чытаецца і з карцінкамі

Nov 09, 2013 21:31

Прывітанне, паважаныя знатакі! Што, не чакалі ўжо сёння? А тур вось ён :) Цэлых шэсць пытанняў. Ня будзем цягнуць ката за ўсякае, а лепш пачнем. Паехалі!

1. Вельмі дзіўна, але ў першым выданні энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона ў артыкуле "Перыядычная сістэма хімічных элементаў" няма ніводнай згадкі пра Дз.І. Мендзялеева. Назавіце прозвішча аўтара гэтага артыкула.

2. Дуплет. Перад вамі эмблемы двух розных часопісаў. Якая галоўная тэма артыкулаў у кожным з іх?

2.1.

2.2.

3. Расказваюць, што тры стагоддзі таму кухня Вялікага Княства была вельмі адметная найперш празмернай тлустасцю ежы. Напрыклад, з ІМ ужывалі амаль усё, нават дадавалі ў гарэлку і ў чай. Дык з чым жа?



4. Напачатку ХХ ст. адзін канадскі ілюстратар выпусціў больш за дзесяць кніжак-коміксаў пра прыгоды маленькіх чалавечкаў Браўні, аднаго з якіх вы бачыце на малюнку. Расійскае выдавецкае Вольфа склала да іх тэкст і надрукавала асобнай кнігай. Героямі яе былі маленькія эльфы з пацешнымі імёнамі (Мурзілка, Чумілка-Чараўнік, Заячая Губа), а аснову сюжэту складалі іх вандраванні па свеце і разнастайныя дарожныя прыгоды. Кніжку гэту прачытаў хлопчык Коля. Які ж горад з'явіўся ў 1952 г. ў выніку?

5. У 1748 годзе да Літвы дабралася новая, дагэтуль нябачаная і вельмі небяспечная напасць. Для барацьбы з ёй выкарыстоўвалі агонь з гармат і ручных стрэльбаў, чаны з кіпнем і нават статкі свіней. З якой напасцю так змагаліся нашы продкі?

6. Перад вамі рэкламны плакат тавара аднаго прадпрыемства. Што ён рэкламуе? (П.с. Каб адказаць на гэта пытанне пасядзіце спакойна, пачытайце, падумайце).



Ну вось неяк так. Каментары схаваў. Рассылка будзе як заўжды. Чакаю на адказы :)

ЧГК, хэндмэйд

Previous post Next post
Up