Падзякі псто

Nov 09, 2013 13:12

Альбо як я ў прамым эфіры распісваюся ў сваёй кінанекампетэнтнасці. Усе наступныя допісы пра кіно прашу высмейваць і лічыць мегапрафанскімі. Бо я насамрэч нічога не глядзеў. Шчупальцы серыялаў і нікчэмных кніжак так глыбока праніклі ў мозг, што заблакіравалі зону цікавасці да сапраўднага паўнаметражнага кіно. І толькі суператрад самых актыўных фрэндаў можа дапамагчы мне зноў убачыць свет з усімі яго гукамі і колерамі. Прама з сёняшняга дня пагружаюся ў матрыцу і абяцаю адтуль не выходзіць аж пакуль не перагляджу ўсё. Магчыма выйду адтуль зусім іншым чалавекам. Таму на ўсялякі выпадак развітаюся з усімі, з вамі было насамрэч весела.

Спіс рэкамендаваных стужак: "Мілыя косці", "Кветкі вайны", "Эксперымент", "Мізэры", "Я бачыў д'ябла", "Гарачае амэрыканскае лета", "Перад дажджом", "Мы не ангелы", "Прыгажосць заганы", "Тры сямёркі", "500 дзён лета", "Армагеддзец", "Аблівіон", "Марскі бой", "Пена дней", "Воблачны атлас", "Take shelter", "Stoker", "Dark skies", "Мэлянхолія", "Форэст Гамп" (шосты-сёмы раз, праўда), "Лепшая прапанова", "Ілюзія падману", "Маленькі Нікаля", "Пад сонцам Тасканы", "Фікцыя", "Stay". Усім дзякуй!

сябры са стужкі, ФК "Баварыя", "Достучаться до небес"

Previous post Next post
Up