Просьбачка

Nov 07, 2013 13:22

Сёння ціпа празьнік, а значыць выходны. На дэманстрацыю не пайшлі. Т.б. рабіць няма чаго. Паглядзець які кінчык, бо серыялы ўжо ў пячонках сядзяць. Вось і знайшлі чым заняцца. Здавалася б. Але не, "ні тут та была"! Сядзім перад гэтым кампом і тупімся, нічога не можам падабраць. І такі затык амаль заўсёды. Вось і сёння зноў уключылі сірык, "Вікінгаў". Карацей, людцы добрыя, падкажыце якіх добрых фільмаў. Любых, абы яны вам падабаліся настолькі, каб ня сорамна было параіць такому непрыцязацельнаму і простаму чалавеку як я :) Вам на пару хвілін работы, а з ЖЖ "па нітачцы" і нас на паўгода якога пазбавіце ад пакутаў выбару. Буду ўдзячны :)

сінема, пытаннечка

Previous post Next post
Up