Пра моду на чытанне

Nov 06, 2013 10:03



І што вы думаеце, такіх прыкладаў ёсць у мяне. Ну вось была ў мяне сакурсніца адна, напрыклад. Яна ў дызелі заўсёды ехала да свайго Падсвілля чытаючы кніжкі. Студэнты часта сядаюць у адзін вагон і я стаў прыкмячаць, што дзяўчына заўжды чытае адну і тую ж кнігу. І на першым, і на другім, і на трэцім курсе гэта заўжды быў "Фінансіст" Драйзера. Неяк "пад мухай" на Дні Факультэта спытаў у яе, што гэта за адналюбства такое. А ўсё проста: у яе дарожнай сумцы заўжды боўталася тая кніжка, яна сядала ў дызель, даставала яе, клала на калені і ўсё, ні разу радок нават не прачытала. Затое працавала тая кніжка на ўсе сто. Быдлос розны не заляцаўся, бо "цьолка з кнігай да ну нах апасна!" А для прыстойных мальцаў наадварот някепская прыманка. Анягож, братцы, кніжкі - то наша ўсё. Не праменьвайце іх на розных электрычных монстраў.

кніжнае, фрагменты

Previous post Next post
Up