Я цяпер посткроСЕР

Sep 10, 2013 19:31

Хоць і паняволі. Гэта Ната патаемна мяне зарэгіла на сайце той секты. І нават адправіла ад майго імені штук 8 паштовак ва ўсе канцы свету. А вось прама сёння прыйшла самая першая паштоўка. Каб не такая класная, тут бы нават увагі на сей факт не звярнуў.



На паштоўцы фота з матча Дынама (Мінск) - Жалезнічар (Сараева). Чвэрцьфінал Кубка УЕФА, 20 сакавіка 1985 года. Лік 1:1. А ведаеце, хто гэты таварыш у белай форме. Правільна, гэта Георгій Кандрацьеў - дынамавец, а зараз - трэнер зборнай Беларусі, якая, так супала, сёння гуляе адборачны матч да Чэмпіяната Свету ў Гомелі з французамі. І яшчэ я нядаўна прачытаў кніжку "І жыццё. І слёзы. І футбол" Алейнікава і Беленькага, там якраз і пра гэты матч было колькі старонак. Ну а пра тое, што паштоўка 1986 года выпуску - як і я - увогуле маўчу. Вось такая серыя супадзенняў. Тут без суперздольнасцяў жонкі не абыйшлося, ужо пачынаю пабойвацца :))

суперздольнасці н., футбол, дай бог кажнаму, спорт-эскорт

Previous post Next post
Up