Ня ведаю, навошта я чарговы раз у гэта ўвязаўся. Кажуць жа мобы ў ЖэЖэшцы ўжо ня модныя, ды яшчэ такія "барадатыя". Але каб не пісаць пра абрэка Анальнага, давайце лепш пагуляем. Тым больш у законны выходны магу сабе дазволіць :)
Ну вы знаеце, да? Кожны, хто захоча паўдзельнічаць у мобе, піша мне ў каментах пяць краінаў, а я адказваю, з чым яны ў мяне ў першую чаргу асацыіруюцца. І ў адказ выдаю ўдзельнікам яшчэ 5 краінаў, пра якія яны ўжо адказваюць у сваёй "утульненькай". Хто лянуецца рабіць новы допіс, можа адказаць проста ў мяне ў каментах.
Мне ад
maggalia "прыляцелі" наступныя краі:
Інданэзія: многа вады, папуасы гдзе та радам, Тагіііл!, Суматра, Янка Маўр.
Афганістан: спёка, зброя, НАТО, Усама, гашыш, непакорнасць, Разенбаўм.
Фінляндыя: Міка Хакінен, фінка, "Лідскае піва" і палкоўнік Сандэлс, салдацікі на лыжах, вудка, Гек Фінн (ну ён жа фінн) :)
Чэхія: Карэл Чапэк, гусіты, Петэр Чэх, Дамінік Гашэк, алімпіяда ў Нагана, бехераўка, кнедлікі і цыбульны суп.
Новая Зеландыя:
volha_olga, маоры, хака, рэгбі, ківі, зялёны, Велінгтан, "Уладар пярсцёнкаў".
Далучайцеся, не пакідайце старога на самоце :)
упд. Так, я пра ЧАД, ЦАР і Ам. Самоа ведаю не больш вашага, так што давайце без этава! :)