Памятаеце я на тым тыдні вось
тут праводзіў апытанне, хто з фрэндаў дзе нарадзіўся? Атрымалася вельмі добрая і прадстаўнічая падборка. Многія расказалі не толькі пра сваю Малую Радзіму, але і выдалі разгорнуты адказ пра свае "бадзянні". дзякуй ім :) Вынікі апытання пад катам.
Як я і прадказваў, найбольш фрэндаў Віцебскіх і Мінскіх. Ну з Віцебскімі ўсё зразумела: хто нарадзіўся ў такім прыўкрасным краі - таму заўжды ёсць што сказаць і паказаць :) Калі Мінск аб'яднаць з Міншчынай, то атрымаецца чуць не палова маіх усіх фрэндаў. Гэта таксама зразумела. А вось чаму з Гродзеншчыны толькі трое, калі ў маёй стужцы штодня нешта праскоквае пра Гродна і Ко, гэта я не паняў? З Магілёўшчы ўвогуле толькі адзін нехта пазначыўся. А дзе астатнія? Можа і няма... Увогуле, было вельмі прыемна пазнаёміцца. Нарэшце :)) Усім дзякуй за ўдзел і адказы! Працяг будзе.