* * *

Aug 16, 2013 18:26

"Я вырашыў, што абавязкова яе выебу". Лічу, што менавіта так павінна пачынацца кожная добрая кніжка. Кніжка, напісаная для таго, каб яе прачыталі. Нават падручнік. Вось амаль упэўнены, што не было б у маім атэстаце адзінай пазорнай шасцёркі, каб падручнік па хіміі пачынаўся з "я вырашыў, што абавязкова яе выебу". І не сарваўся б мой чырвоны дыплом, каб Парэмская ці Наскоў пачалі свае нятленкі з "ісh habe entschіeden, dass ich sie unbedingt ficken werde". Прама шкода, што не працую як раней зараз ні ў адной з рэдакцый, ціскануў бы ідэйку каму. А як паўнавартаснага бізнэсу з гэтага не зробіш, то забірайце так. "Я вырашыў, што абавязкова яе выебу". І ўсё, счытай прадаў два наклады па 500 асобнікаў і гэта ў несезон. Што? Не, ніякая кніжка гэдак не пачынаецца. Толькі адна маленькая замалёўка з "Радзімы" Уладзіміра Казлова. Так што лічы ня спіздзіў, а натхніўся. Усім чытаць. Сазвон.

кніжнае, літаратурцы

Previous post Next post
Up