Пра малако не згушчанае

Aug 16, 2013 10:15

Каторы раз натыкаюся ў суседняй краме на малако жырнасцю 6%. Літровыя пакеты. Пытанне: а нафіга такое нада? Карова такое жырнае малако не дае. Знаю дакладна, бо дзед на пенсіі падпрацоўваў малаказборшчыкам - сабіраў на кані малако падчас дойкі ў дзвюх вёсках. А мы падпрацоўвалі ў дзеда правай і левай рукамі - ездзілі і запісвалі хто колькі здае, збіралі раз у месяц малако на аналізы. Тыя аналізы і нада былі толькі каб праверыць жырнасць, бо за добрую ішла надбаўка, а за падазрыцельна добрую - наадварот. Дык вось, жырнасці больш за 4% не бывала ні разу. А 6% - увогуле за мяжой дабра і зла. Хіба ў мед. мэтах. Ці купляць і адразу стаўляць на масла.

Палессе - ты мяне валнуеш

Previous post Next post
Up