Лета. Жарышча. Жэншчыны. Футбол

Jul 06, 2013 14:59

Матч усіх часоў і народаў! 12-ае месца чэмпіяната Рэспублікі супраць 11-га - мая трэцяя Малая Радзіма супраць другой.



Хоць духата стаіць на дворы як у парніку, але такі матч прапускаць проста нельга, забаронена законамі Сусвету. А наступная ілюстрацыя паказвае за каго мы з xbohx і kiedy будзем балець :)



Праўда Ната зараз актыўна пратыстуе супраць такіх заяў, але што небудзь мяняць у тэксце - то не наша спецыяльносьць))

А што я, рыжы штоле! Наступнае фота дэманструе Віталю ў негліжэ і яшчэ той факт, што я спакойна мог бы балець яшчэ і за якіх кітайцаў :)


я_на_фота, сябры са стужкі, пацан зазыр - гэта Мазыр, футбол, 2n-ае лета

Previous post Next post
Up