Ці любіце вы польскі кінематограф так, як люблю яго я?

Jul 06, 2013 10:03

І ці надакучыла вам уся гэта заежджаная апошнім часам вампірска-вупырская фэнтэзійная тэма? Калі надакучыла, то, як не парадаксальна, рэкамендую паглядзець стужку вось пра гэтых цудоўных вампірыюшаў.




Гэта камедыя "Калыханка" культавага польскага рэжысёра Юліюша Махульскага. Так, таго самага Махульскага, якога мы ўсе ведаем дзякуючы лепшай іранічнай камедыі ХХ ст. "Ва-Банк". "Калыханка", знятая яшчэ ў 2010 годзе, - гэта не суцэльная тупая ржака як цяпер модна, а тонкая іронія з палітыкаў, касцёла (!), сацыяльных службаў, паліцыі і г.д.; лёгкі сцёб з мазураў і вёскі ўвогуле. А галоўнае: ніякай чарнухі, крыві і г.д. Да таго ж музыка Міхала Лорэнца - адзін з лепшых саўндтрэкаў за ўсе часы. Карацей, усім раю :) Гэта вам не "Насцюха Слуцкая". Ці ўжо можа глядзелі?

сінема

Previous post Next post
Up