Жысьць

May 19, 2013 19:01

Цяпер аглядаюся назад i аж ня верыцца: першую кнiжку на рускай мове ўбачыў у пятым класе. Падручнiк "Немецкий язык". Звычайная местачковая школа, без пантоў. З iншага боку, гэта ж я памiж шасцю i дзесяццю гадамi, выходзiць, амаль нiчога не чытаў, акром падручнiкаў. Вынiк дзедавага выхавання: "Эй, машэннiкi, што дома паселi?! Лепi ў сад да каго злазiлi б" i г.д. Хех... А яшчэ, да пачатку XXI ст. у нас у вёсцы не было тэлевiзара. Ня толькi ў нас не было - ва ўсёй вёсцы не было. Бо антэны не бралi нiводнага канала. Затое быў матацыкал "ИЖ Планета-3". З каляскай. I руды малодшы брат Сашка. I суседзкiя ўнукi: Коляў - Ваня i Бронькаў - Андрэй. З гэтымi трымя бесамi мы сваiмi рукамi-косамi-малаткамi-пiламi пабудавалi першы i, мяркую, ужо апошнi стадыён у гiсторыi нашай вёскi. "Макаравiчы Стэдзiўм", называўся. I нават пару афiш перад матчам-адкрыццём у вёсцы павесiлi. ФК "Макаравiчы" - ФК "Чаркасы". Чатыры на чатыры. Мы выйгралi: 2:0. Брат забiў i Ваня. У мяне сухая брама. Было два глядачы. Нават тры: быў яшчэ конь, якi нам пастрыгаў газон звычайна па еўрастандартах. Цяжкае дзяцiнства, карацей. Дай бог кажнаму :)

пешу, жыцьцё пальцам пiханаё

Previous post Next post
Up