Што?Дзе?Калі? Вясенняя серыя. Абмеркаванне і галасаванка за лепшае пытанне

May 18, 2013 20:27

Чарговы наш турнір па віртуальным ШДзК цяпер скончыўся канчаткова. Нават сумна крыху... Вечар сыботы, а я не сяджу не дадумываю/дапісваю пытанні як апошнія тры месяцы амаль. Але што зробіш, не круглы год жа нам гуляць, тым больш як паказала практыка - актыўнасць з набліжэннем лета ўсё больш змяншаецца :) Што хацеў сказаць напрыканцы. ДЗЯКУЙ ВАМ усім, сябры, што падтрымалі ўсе мае ідэі і не пакінулі нас з Натай гуляць на самоце. Калі будуць заяўкі, можна будзе паспрабаваць нешта правесці ўвосень, праўда ж? :)

Так, цяпер пра галасаванне і абмеркаванне. (Ідэя галасавання за лепшае пытанне, дарэчы, не мая, а спадарыні Аллы, нашага першага магістра:)) У каментарах да гэтага допісу я выкладу ўсе пытанні турніра. У кожнага з Вас (можна не толькі ўдзельнікам, а ўсім жадаючым) ёсць магчымасць у каментарах пад кожным з пытанняў адзначыць плюсікам (вось так: + :)) тры пытанні, што Вам найбольш спадабаліся. Можна даць разгорнуты адказ, можна залажаць пытанні, што не спадабаліся, можна хваліць аўтара:) і да т.п. Лепшым назавём тое, што збярэ больш плюсікаў. Ну і ўвогуле мне цікавыя думкі кожнага, каб ведаць куды рухацца далей. Ці тупа кінуць адразу :)

Заранне дзякуй за ўдзел у абмеркаванні.

п.с. Ігракам разашлю рассылку, каб ніхто не прапусціў. Выбачаюся адразу за спам :)

падлеткавая х., ЧГК, хэндмэйд

Previous post Next post
Up