2021 г.

Dec 31, 2021 19:10

Год праляцеў.
  1. Сям'я.
  2. Падзея года: 14 чэрвеня нарадзілася дачка Маша.
    З Пашам працягваю размаўляць толькі па-англійску, вынікі цешаць.
  3. Бізнес.
  4. Увесь год працавалі дыстанцыйна. Офіс пакінулі для тых, хто добраахвотна туды ходзіць, ды для навічкоў, якім першыя месяцы трэба працаваць у офісе.
    Пад канец года заўважна выраслі колькасцю людзей.
    Развіваем Data Science.
  5. Выкладанне.
  6. Вёў заняткі і анлайн, і афлайн.
    У лістападзе і снежні правёў новы трэнінг: "Принятие решений и системное мышление".
    Гэта першая прэм'ера майго прадукту за чатыры гады: з 2017 г., калі ўпершыню правёў "Прагматичный этикет".
    І яшчэ гэты прадукт - першы, які я рыхтаваў адразу для анлайну, а не адаптаваў з афлайн-версіі.
  7. Геаграфія.
  8. Егіпет (люты), Тбілісі (адзін дзень у верасні), Кіеў (два тыдні ў верасні і кастрычніку).
    Крыху паездзіў і па Беларусі: Узда, Брэст, Лагойск, Плешчаніцы, Бягомль.
  9. Іншае.
  10. Ажно два вялікія велапрабегі з братам: у ліпені ("зелёное велокольцо Минска") і ў жніўні (Раўбічы).
    Даў у жніўні вялікае інтэрв'ю Анлайнеру.

итоги года

Previous post Next post
Up