2019 г.

Dec 31, 2019 18:09

Традыцыйны штогадовы жыццяпіс.
  1. Бізнес.
  2. У ліпені адзначылі 5-годдзе BIVIAR Partners.
    У верасні зноў вучыў немцаў на нямецкай мове ў Германіі карыстанню нямецкай праграмай .
  3. Выкладанне.
  4. Сёлета вёў заняткі на 4 мовах: беларускай, англійскай, нямецкай і рускай.
    У выкладанні навіна года - стаў весці заняткі на праграме Executive MBA, якую лічу вяршыняй беларускай бізнес-адукацыі.
    Незвычайны вопыт: у верасні вёў заняткі па выступленнях для сірыйскіх жанчын.
  5. Сямейны фронт.
  6. У верасні прымалі ў госці Смусіных з Санкт-Пецярбурга і са Швецыі.
  7. Геаграфія.
  8. За межы Беларусі выязджаў усяго двойчы, абодва разы ў верасні: у Вільнюс і ў Германію.
    Затое крыху паездзіў па Беларусі: упершыню наведаў Косава (чэрвень), Дзятлава (ліпень) і Навагрудак (ліпень).
  9. Іншае.
  10. Два разы выступаў перад вялікай аўдыторыяй: у красавіку на SAP Tech Talks для больш чым 120 спецыялістаў, у жніўні на Belarus Business Week для больш чым 70 падлеткаў. Чарговы раз здзейсніў з братам 100-кіламетровы велапрабег па Мінску.

итоги года

Previous post Next post
Up