Не прапусціце! "Кірмаш мусамаў" ужо хутка! :)

Jan 12, 2009 11:57

Шаноўнае спадарства! Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае вас 14 студзеня (серада) у музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) на эксклюзіўную калядную вечарыну “Кірмаш мусамаў” (цікаўныя хобіты - а мы ўсе трошкі хобіты -- могуць дазнацца падрабязнасці пра мусаў ці мусамаў тут: http://rubleuskaja.livejournal.com/1014.html). У імпрэзе бяруць удзел: паэты Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Віктар ШНІП, Мікола КАНДРАТАЎ, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ (якая падрыхтавала прыемны сюрпрыз для шаноўных гледачоў), Наталля КУЧМЕЛЬ, Юрась НЕРАТОК, Алёна БЕЛАНОЖКА, Віка ТРЭНАС, музыкі Алесь КАМОЦКІ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юры НЕСЦЯРЭНКА. У межах мерапрыемства адбудзецца феерычны аўкцыён мусаў ці мусамаў, да якога можа далучыцца любы жадаючы (пры ўмове, канечне, што ў вас ёсць цікавы мусам, які вы гатовыя прадставіць шырокай публіцы). Увага! Усе прысутныя прымуць удзел у распачатым галасаванні за кандыдатаў на атрыманне антыгламурнай літаратурнай прэміі “Блакітны Свін”. Не прапусціце падзею года! Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/

імпрэзы, Літаратурнае прадмесце, "Кірмаш мусамаў", інфармацыйная падтрымка

Previous post Next post
Up