21 снежня (пятніца) у Цэнтры шведскіх даследаванняў (вул. Інтэрнацыянальная, 11а, 2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай “Прысак і Пожня” з аўдыёдыскам вершаў у аўтарскім выкананні. Пачатак у 18.00.
У імпрэзе бяруць удзел:
Улад Бубен - прадзюсар, стваральнік музыкі і відэa да паэзіі Вольгі Гапеевай.
Ірына Герасімовіч - арт-менеджэрка, перакладчыца.
Мадэратарка: Наста Лабада - перакладчыца, дырэктарка Цэнтра шведскіх даследаванняў.
Вечарына пройдзе пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі".