Выстава “Беларусь на раздарожжы 1812 года” -- адкрыццё 6 снежня

Dec 03, 2012 23:58




6 снежня 2012 года ў 17.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы “Беларусь на раздарожжы 1812 года”.

Творы беларускіх мастакоў, прысвечаныя ваенным падзеям і іх удзельнікам, прадстаўляюць сабой эмацыйную рэфлексію на тэму чалавечых якасцяў і стасункаў у кантэксце ваеннага ліхалецця.

У аснове праекта - творы мастакоў Яўгена Шунейкі (жывапіс, тэкстыльнае мастацтва), Генадзя Драздова (фота, жывапіс), Анатоля Бяляўскага (жывапіс). Да іх далучаюцца мастакі Наталля Белавокая (роспіс па ляўкасу), Уладзімір Сайко (жывапіс), Мікола Аўчыннікаў (акварэль), Рыгор Мяжуеў (акварэль), Віктар Барабанцаў (жывапіс), Віктар Мікіта (графіка), Уладзімір Сытчанка (камп’ютарная графіка).

На адкрыцці выставы “Беларусь на раздарожжы 1812 года” 6 снежня выступяць гісторык, журналіст і краязнаўца Анатоль Валахановіч, літаратарка Валерыя Кустава, даследчык міфалогіі Ірына Клімковіч, гісторык і пісьменнік Віталь Быль, выканаўца музычных балад Уладзімір Еўтух, паэтка Аксана Ючкавіч, рок-гурт “Верасень”. Гледачоў чакае мультымедыйнае суправаджэнне з прадстаўленнем твораў сусветна вядомых мастакоў-баталістаў. Вядучыя - арт-мэнэджары праекта Віка Трэнас і Юлія Новік (прома-група ВЮ).

Аўтар ідэі праекта - Яўген Шунейка. Дызайн афішы - Алесь Фаменка.
Выстава працягнецца да 13 снежня. Уваход вольны. Тэл. (8017) 294 84 03.

імпрэзы, прома-група ВЮ, Юля Новік, Яўген Шунейка, праекты, інфармацыйная падтрымка

Previous post Next post
Up