Прома-група ВЮ прадстаўляе
“МУЗЫКАСЛОВЫ”
Паэтычны канцэрт да Міжнароднага дня музыкі
1 кастрычніка 2011 года (субота)
Музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)
Пачатак у 18.00
Уваход па квітках у музей (3 000 бел. руб.)
У праграме:
МУЗЫКА
Гурт B_SIDE з прэзентацыяй новага альбома Smooth Season
Гурт “Інфрачырвоны выдых”
Паша Кузіч
Спецыяльны госць -- гурт “Нельга забыць”
СЛОВЫ
Прэзентацыя кнігі Віктара Слінко “Арахна”
Галасавая паэзія Дзмітрыя Строцава
Слэм-паэзія Віталя Рыжкова
Новы твор Арцёма Кавалеўскага - прэзентацыя свежага нумара часопіса “Маладосць”
Музыкасловы Аляксея Талстова
Сюрпрыз-паэзія Віктара Лупасіна
Паэзія Кацярыны Зыкавай
Паэзія Георгія Барташа
Вядучыя імпрэзы - Юлія Новік і Віка Трэнас
Паэтычны канцэрт “МУЗЫКАСЛОВЫ”
з’яўляецца працягам штогадовага праекта на сумежжы сучаснай музычнай і вершаванай творчасці. Першая імпрэза, “Рытмы і рыфмы”, праводзілася 20 мая 2010 года і прадстаўляла беларускую бардаўскую песню ў трох розных стылях у выкананні творцаў трох розных пакаленняў (Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі, Віктара Шалкевіча).
“МУЗЫКАСЛОВЫ” маюць на мэце прадэманстраваць найноўшыя паэтычныя і музычныя практыкі, а таксама ўзаемаўплывы розных відаў мастацтва. Напрыклад, паэзія пашырае свае магчымасці дзякуючы адмысловаму артыстычнаму выкананню аўтара (з элементамі перфомансу, слэму). Музыка ўзбагачаецца новымі разнастайнымі кірункамі і спосабамі гукаатрымання.
Пра ўдзельнікаў:
B_SIDE -- адзіны ў свеце беларускамоўны trip-hop/downtempo гурт. Як было адзначана вядомымі музычнымі крытыкамі як у Беларусі, так і ў Еўропе, беларуская мова вельмі гарманічна ўліваецца ў гэты халодны музычны накірунак, дадаючы яму вобразаў і пачуццяў. Група прадставіць невялікую "жывую" праграму, заснаваную на трэках з дэбютнага альбома Smooth Season, які быў выдадзены ў траўні на балгарскім лэйбле DustedWax Kingdom і ўжо ўвайшоў у топ-10 лепшых беларускіх рэлізаў першай паловы 2011 года па версіі experty.by.
Гурт “Інфрачырвоны выдых” быў створаны ў жніўні 2010 года. Музыкі выступалі на фестывалі “Дах”, на “Бардаўскай восені” ў Бельску, перамаглі на фэсце "LiveInRock" у Полацку. Па словах фронтмэна калектыва Васіля Панкратава, хлопцы “граюць амаль поўную імправізацыю з выкарыстаннем біт-боксу, гітары, джамбэ, розных перкусій”, а свой стыль акрэсліваюць як “псіхадэлічны этна-эмбіент”.
Паша Кузіч - музыкант, якому падуладныя стылі хіп-хоп, трып-хоп, рэгі, тэхна, эмбіент, фольк. Часцей выступае як бард, хаця вядомы па камандах Urbanlife, “Існасць”, “Летні song”.
Гурт “Нельга забыць” (акустычны рок, бард-кор) створаны напрыканцы 2009-га адмыслова пад праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі…” паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Калектыў прымаў актыўны ўдзел у канцэртах суполкі “Вежа міру”, фестывалях, кватэрніках і музейніках. Запісаў канцэртны варыянт вышэй згаданай праграмы.
Кантакты:
Віка Трэнас (аўтар праекта)
+375 29 5607793, +375 29 1354495,
e-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/ Юлія Новік
+375 29 5627427,
e-mail: novik.julia@gmail.com
http://julienovik.unblog.fr/