Папярэджанне наіўным

Jan 13, 2017 14:55

Кніжцы трапіць ці не трапіць у выдавецкі план, вырашаюць бібліятэкі, а не Шніп. Няма на кнігу заказаў, няма і кнігі. Будуць бібліятэчныя заказы, будзе і кніга! А Шніп толькі можа з аўтарам, як рэдактар, падрыхтаваць рукапіс да друку, калі рукапіс набраў патрэбны тыраж. Выданне кнігі- як паступленне ў ВНУ. Да прыкладу: трэба ў год 50 кніг выдаць, а ў наборы тыража ўдзельнічае 120-150. Хто набраў больш бібліятэчных заказаў і трапіў у 50, той будзе прапанаваны яшчэ і экспертнай камісіі, якая яшчэ паглядзіць, ці варта выдаваць і гэтыя ўсе 50. Не прайшоў у гэтым годзе, будзем спрабаваць на наступны год набраць патрэбны тыраж. І так можа цягнуцца гадамі. І ніхто нас не прымусіць выдаваць тое, што будзе амаль 100% ляжаць на складзе. Словам, не рабіце са Шніпа ўладара мух!

Южыку

. Міхась, не займайся хернёй! Нікому і нічога ты не даказаў і не дакажаш сваёй крытыкай. Пра каго ты пішаш, тыя ў большасці не чытаюць тваёй крытыкі і не ведаюць, што ёсць нейкі Южык, які пра іх піша. А калі і прачытаюць, толькі пазлуюцца, што нейкі гаўнюк пра іх нейкую херню напісаў. І знойдзецца некалькі чалавек, а мо і дзесяць, а мо і болей, якія скажуць: “Пішы! Пішы! Крытыкуй! Ты маладзец! Шавялі балота! Дзяўбі касту!” Гэтым яны цябе жывога хаваюць, як творцу. Цябе ўжо амаль пахавалі. Табе гэта трэба? Вушы празаіка Южыка яшчэ бачныя з зямлі, на якой нішто не расце. Выцягні сябе за вушы з магілы! Ты ж празаік і паэт. Не траць жыццё на ветракі! Жыццё кароткае. Пакуль яшчэ можаш пісаць апавяданні, пішы апавяданні. Аповесці, раманы. І можа што атрымаецца геніяльнае. У цябе ж атрымоўвалася. А друкаваць будуць. І будуць прасіць, каб даў што новае. Ты сабе пастаў за мэту, каб да цябе звярнуліся за новым творам. Пішы прозу! Выстаўляй у фэйсбук, у ЖЧ. Напачатку прачытаюць 10 чалавек і Шніп, а праз месяц 100 чалавек і Шніп, а потым і 1000. І будуць у цябе новыя кніжкі! З-за сваіх “лімаразмаў” ты ўжо не напісаў 300 апавяданняў. Шкада, што як празаіка ты сябе задушыў. Ці не задушыў? Ажыві, як пісьменнік! Крытыкам ты не быў і ніколі не будзеш, нават калі напішаш 3 000 “лімаразмаў”, ці нават 3 мільёны. Южык, будзь пісьменнікам!

южыку

Previous post Next post
Up