Jun 17, 2015 19:41
17.06.2015. Раніцай у выдавецтва прыходзіў Адам Глобус. Ён і Алесь Бадак успаміналі былое, а я слухаў і думаў, што і наша пакаленне напісала не толькі геніяльныя творы, але жыло і жыве цікавым жыццём. Пра нас кніжкі пісаць можна. Можна і трэба! Праўда, калі мы самі іх не напішам, то ніхто і не напіша…
З Алесем хадзілі ў Нацыянальны мастацкі музей. Пасля афіцыйнага мерапрыемства глядзелі фільм Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева пра Марка Шагала. У зале, дзе мы сядзелі, з карцін на нас паглядалі беларускія магнаты і некаторыя з іх вельмі-вельмі варожа…
Каля Музея Міхаіла Савіцкага сустрэўся з замежнікам, які запытаўся: “Как мне проехать к магазіну “ЗамОк”? Я не адразу зразумеў, што яму трэба крама “Замак”, і ўсё з таго, што назоў крамы напісаны па-расейску і наш “замак” чытаецца як “замОк”…
жыццё ў культуры