х

Jun 15, 2015 19:54

15.06.2015. Горача. Ідзём з працы па праспекце Пераможцаў. Перад сабой у метрах дваццаці бачым, прылёгшы над фантанам, нейкі пасівелы даўгавалосы чалавек бярэ ваду, нібыта шэпчацца з ёй. “Так можа браць ваду толькі паэт ці бомж”-падумаў я, і праз міг чалавек падняўся з каленяў. Перад намі была з пачарнелым тварам жанчына, якая тут жа з пластыкавай пляшкі пачала піць, гледзячы ў неба, нібыта ўбачыўшы анёлаў…
 

жыццёвае

Previous post Next post
Up