Aug 08, 2014 20:49
3.08.2014. У нашым садзе чарнасліву не было і я да школы не ведаў, што ёсць такія слівы. Ідучы ў першы клас па дарозе паўз чужы сад, я заўважыў каля плота маладое дрэўца з незвычайнымі пладамі. Некалькі дзён я спыняўся каля сада, але не асмельваўся сарваць сліву, каб пакаштаваць. І калі я сарваў сліву, тут жа каля мяне з'явіўся гаспадар, які мяне так адчытаў, што я пасля некалькі гадоў баяўся блізка хадзіць каля ягонага сада. З таго часу ў мяне з'явілася мара, каб у нашым садзе рос чарнасліў. На жаль, мая мара так і засталася марай. І сёння, купіўшы кілаграм чарнасліву, я ўзгадаў сад, у якім рос чарнасліў, і дзядзьку, які яго сцярог ад вясковых дзяцей. І сёння няма ні таго дзядзькі, ні таго саду...
жыццёвае