Jan 10, 2007 23:29
Ну і ўсё-такі не магу ўтрымацца, каб не прывесці тэкст гэтай цудоўнай і рэдкай песні :).
Давайце любоў берагчы
Музыка Леаніда Захлеўнага
Словы Уладзіміра Карызны
Ля рэчак і крыніц,
Залочаных бароў
Усё часцей звініць,
Трывожыцца любоў,
Што меней чысціні,
Што глыб расплешчаш жменяй -
У сэрцы дабрыні
Чамусьці меней, меней…
Прыпеў:
Я люблю вас, людзі,
І песняй прыйшла памагчы.
Давайце разам будзем
Любоў на зямлі берагчы.
Я люблю вас, людзі,
Хачу, каб помнілі вы:
Шчасця ў нас не будзе,
Калі не будзе любві.
Зямля штогод цясней,
А ў свеце не цішэй,
І людзям не цяплей,
І шчасце не бліжэй.
Б'е ў скроні гулка боль,
Што і парой вясенняй
Ракет крылатых больш,
А птушак меней, меней…
Прыпеў.
Не трэба нам зусім
Ні зайздрасць і ні злосць,
А трэба нам усім
Святла ў званочках рос.
Больш трэба даражыць
Сваёй зімой, вясною -
Не ваяваць, а жыць
Адной сям'ёй зямною!..
Прыпеў.