Аб новых запісах фанатэкі

Jan 10, 2007 16:07

Учора быў у храме. Ведаў :). Гэта значыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Атрымаў там платных паслуг на суму 6300 рублёў. Дакладней, гаворка ідзе пра адну паслугу - перазапіс фанаграм з фонду бібліятэкі на кампакт-дыск карыстальніка. На першы раз я ім заказаў 10 песень кампазітара Леаніда Захлеўнага з тых, што знайшоў у каталогу. Вось яны:

1. Усе кветкі ліпеня (А. Жукаў) - Іна Афанасьева
2. Вясновая песня Радзіме (У. Карызна) - ВІА “Сябры”
3. Голас зямлі (У. Някляеў) - Валянціна Пархоменка
4. Давайце любоў берагчы (У. Карызна) - Валянціна Пархоменка
5. Зорачка мая (У. Карызна) - Наталля Раманская і Якаў Навуменка
6. Насіце ордэны (А. Каваль-Воўкаў) - Яраслаў Еўдакімаў
7. Азёры дабрыні (У. Карызна) - Валянціна Пархоменка
8. Там, дзе канчаецца дождж (не памятаю, чые словы :), трэба будзе зноў глядзець па каталогу; ніколі раней гэтай песні не чуў) - Таццяна Арлоўская
9. Чужацкія коні (Л. Пранчак) - Якаў Навуменка
10. Родны Мінск (Л. Пранчак) - Іна Афанасьева і Віктар Бардуноў

У цэлым тое, як выканалі заказ, мне спадабалася, якасць фанаграм таксама дастаткова высокая, нават у перазапісаў з грампласцінак.
Так што трэба будзе карыстацца гэтай паслугай яшчэ і яшчэ і папаўняць сваю фанатэку такім чынам, наколькі дазволіць іх фонд ;). А ён, на жаль, усё ж далёка не вычарпальны ў плане беларускай музыкі: там толькі тое, што калі-небудзь выдавалася, а выдавалася ж у нас далёка не ўсё… Нават у савецкі час на грампласцінках.
Трэба сказаць, што, слухаючы запісаныя песні, найбольшае ўражанне атрымаў ад песні “Давайце любоў берагчы”. Яна мне вельмі падабалася ў дзяцінстве, але потым па радыё яе перадавалі мала, запісу не было, дзеля чаго я не чуў яе шмат гадоў… І вось нарэшце я яе маю! :) Прычым практычна ў эталоннай якасці!
А вось “Азёры дабрыні” аказаліся не ў той версіі, якую я ведаў увесь час, - з іншым інструментальным суправаджэннем і аранжыроўкай… Таксама нядрэнна і няхай будзе, але ўсё-такі тая версія, да якой я прывык, мне падабаецца больш :). Як гэта часцей за ўсё і бывае.
Previous post Next post
Up