назіраю
за сваёй маленечкай пястунькаю -
у ружовых калгоціках
на сьмешных яшчэ крываваценькіх ножачках
з даверлівымі гарэзьлівымі вочанькамі
такімі падобнымі да матуліных, бабуліных і, што цешыць, -
крышачку да маіх
на чорна-белых фатаздымках -
якая, гуляючы ў сур’ёзнасьць,
спрабуе ўтрымаць строгі выраз губак
што хоцькі-няхоцькі
ўрэсьце малююць смайлік
(
Read more... )