Kaspersky 2024. Замыкальны тандэм зноў у справе

Sep 19, 2024 21:18

Мінулагодні ўдзел "замыкальным тандэмам" так спадабаўся напарніку, што ў гэтым годзе ўпісаліся ў "замыкальныя" на "Велашматднеўку 160", калі яшчэ рэгістрацыя нават не пачалася. Забягаючы наперад скажу што і ў гэтым годзе ўсё атрымалася нядрэнна, але падрабязнасці чытаем у ніжэйшым допісу



01. Ужо традыцыйна базавы лагер знаходзіўся ў Якуцкіх гарах


Даехалі, як звычайна, раніцай аўтамабілям у суботу


02. І таксама, як звычайна, засяліліся ў "шумным" лагеры


03. Шумны ён не таму што ўдзельнікі - быдла, а таму што старт і пляцоўка побач. Зручна і не вельмі шумна на самой справе


04. Некалькі гадзін на зборы цалкам хапіла для падрыхтоўкі


05. Першай стартавала Прыгодніцкая гонка


06. У іх было 15 гадзін на гонку. Зноў зайздрошчу, можа калі вернуся...


"Шматднеўка 160" стартавала ў 12.00,  мы паехалі ў 13.00, за "Шматднеўкай 90"


07. Зноў высвятлілася што здымаць на хаду амаль немагчыма, таму фоткі толькі "з зямлі"


08. У гэта раз нашым заданнем было яшчэ і кантраляваць бягуноў на 100-мільнай гонцы


09. Хуткасці вядома гэта не дабаўляла


10. Сіла заўсёды з намі


11. Дасягнулі КП усярэдзіне дыстанцыі і чарговых бягуноў


12. Шыкоўны абед)


13. Праз баршчавік


14. Ехаць на тандэме вельмі цікава. Зноў адчуў незабывальныя эмоцыя мінулага году)


15. Пасле 50 км нарэшце дагналі удзельніцу В160, якая пакутавала ад наступстваў хваробы


16. Дацягнулі да апошняга КП, дзе яе прыбраў эвакуатар


17. Апошнія 10 км самыя складныя ў гонцы. Поле буракоў нават пераплюнула шальны рэльеф ды раскалбасы ў лясах)


18. Нарэшце фініш


19. Прыемна слухаць, калі табе дзякуюць за падтрымку


20. Далей ночыць у лагер. Там нас чакалі розныя спакусы, ад якіх давялося адмовіцца((


21. Трэк першага дня


Другі дзень стартаваў у 10.00, на час пазней мінулага года. Нас чакалі усё тыя ж 90 км прыгожай дыстанцыі па "лунных гарах"


22. Праблемы ў гоншчыкаў пачаліся адразу ж


23. Старая мараль: сачыце за прывадам і ўсё будзе добра


24. Яшчэ адзін сарваў пакрышку пры падзенні


25. Трэснуты вобад - чарговы няўдака


26. Амаль гадзіну пайшло на дапамогу, таму на палове маршрута нікога не сустрэлі


27. У гэты раз мы нясем радасць - валанцёры могуць з'язжаць


28. А нам далей


29. Трохі падкручваем ровар


30. Сустракаем валанцёраў прыгодніцкай гонкія якія ўжо здымаюць КП


31. Чарговы КП


32. Рыхтуецца з'яжжаць


33. Папутчыкі)


34. Брукаванка каля Пральнікаў усё такая ж прыгожая


35. Нарэшце даганяем апошніх удзельнікаў


36. Цяпер застаецца толькі падганяць, каб яны трапілі ў кантрольны час


37. Чарговы брод


38. "Горная дарога")


39. КП "Гродна"


40. Да фінішу засталося 25 км, але не самых лёгкіх


41. Зноў чакаем апошніх


42. Гэта самае цяжкае ў працы замыкальнага


43. Усё вельмі марудна


44. З апошняга КП амаль выпіхнуў апошнюю пяцёрку "цюленяў". Кантрольны час паджымае!


45. Але ўсё роўна едуць марудна, шмат чакаем...


46. Апошняя пяцёрка імчыць да фінішу


47. Нарэшце фініш, паспелі да узнагароджвання 18.00. Хочацца адзначыць што ў гэтым годзе не было "трупнякоў". Відзьмо з'явілася шмат меньшых дыстанцый і цяпер удзельнікі абіраюць дыстанцыю па сілах, што вельмі прыемна. Арганізатары рушаць у правільным напрамку


48. Трэк другога дня


Вось такі Kaspersky race ў гэтым годзе. Чакаем наступны

Фота ў гугле

Ровар_2024, замыкальныя_пакуты, kasperskyrace

Previous post Next post
Up