У Налібоцкую пушчу ўздоўж Нёмана

Nov 01, 2023 18:31

Апошнія выходныя атрымаліся вельмі халоднымі - увесь час "каля наля, трохі дождж". Карацей кажучы, тыповы поздневосеньскі фармат. Але перашкодзіць велапаходу гэта не магло


Трохі фотак далей

01. Старт няўміручым дызель-цягніком на Ліду ў 8.37 да станцыі Нёман


02. Адразу было зразумела, что лёгка не будзе - вільготнасць і холад не спрыялі камфорту


03. Зазірнулі да гітары Вайцюшкевіча


04. І далей па мокрым лесе


05. Пакуль не ўтыкнуліся ў рэчку Асоцку


06. Вада як вадкі азот, але другіх шляхоў няма...


07. Апошняе купанне ў гэтым годзе


08. Ну спадзяюся што апошняе)


09. Дождж некалькі узмацніўся, таму прыпыніліся на абед на Нёмане


10. Рэчка Нёман


11. Але надоўга нас не хапіла, 5-10 хвілін прыпынка і ад холаду ўжо немагчыма жыць


Далей было не да фотак, бо вельмі спяшаліся на стаянку, якую яшчэ адшукаць было трэба. Ускладнялася гэта яшчэ і тым што трэба было сустрэць воднікаў

12. Заходняя Бярэзіна ў гэтых месцах вельмі прыгожая


13. Сустрэліся мы каля вёскі Чапунь, а для мяне было яшчэ 17 км каб забраць аўто са снарягай ды лазняй


14. На стаянцы


За першы дзень амаль 90 км

15. Суворая паходная раніца


16. Лазня


17. Рэчка Заходняя Бярэзіна


18. Другі хадавы дзень пачаўся с "аўтаэтапа"


19. Забросілі машыну да вёскі Мікалаева


20. На высокім беразе Нёмана


21. Далей маршрут быў невялікай імправізаціыяй


22. Вырашылі ехаць да Ліды


23. Зазірнулі да аматара металабрухту


24. ЮМЗ-6АКЛ ЭО-2621


25. Укатаныя палявыя дарожкі


26. Далей проста выскачылі на М-6


27. Было "каля наля", але добра што без дажджу


28. "Холадна бляць!"


29. Да фініша 35 км


30. У Лідзе адшукалі добрую піцэрыю і паспелі на дызель-цягнік у 16.21


За 2 дзень амаль 60 км

Трэк 1 дня
Трэк 2 дня
Фота ў гугле

Нёман, Ровар_2023, Ліда, Налібокская_пушча

Previous post Next post
Up