На восеньскія Белыя азёры апошнім "летнім" велапаходам

Oct 18, 2023 23:26

Выходныя як заўсёды ў некай актыўнасці. А ў апошнія было яшчэ і цёпла, таму паехаць у паход і ўхапіць апошні кавалак лета было добрай справай. Гэтай вясной ужо заязжаў на Белыя азёры каля Гародні ў 3-дзённым паходзе, але зараз з'явілася магчымасць праехаць амаль усе азёры з байктурыстамі.


Як гэта было глядзім далей

01. Старт быў у Скідзеле. Асноўная група ўдзельнікаў прыехала начным цягніком з Менска. Я там апынуўся дзякуючы дызель-цягніку ў 6.01 да Гродна


02. На месцы быў у у 9.52 і звярнуў увагу на тутэйшую велапаркоўку


03. Далей была важкая гонка за ўдзельнікамі якія стартавалі на 4 гадзіны раней


04. Але спачатку па шашы гэта было рабіць прасцей


05. Кароткая дарога па жвіру, але па добраму жвіру


06. Нарэшце Азёры


07. У Азёрах толькі трохі затарыўся ў краме


08. І далей у лясы


09. Прыгожа


10. Даганяю першых удзельнікаў, яны таксама выехалі позна. Ехалі некторы час разам, але я ехаў хутчэй таму адарваўся


11. Укатаныя лясныя дарожкі


12. Выгляд с Парэцкай гары на возера Чарта


13. Прыгожае возера


14. Балотнае


15. Потым зазірнуў на прыпынак Рыбніца чыгунцы Гродна-Узбераж


16. І далей у лясы


17. І на шашы ўздоўж Белых азёр нарэшце дагнаў асноўную групу


18. Скрыжаванне


19. Заехалі ў дубраву


20. Памеры і колькасць дрэваў паражаюць


21. Прыгожа там


22. Мост праз Белае возера вядомы мне па прыгодніцкай гонке "Занядбаная крэпасць"


23. Белае возера


24. Пераезд ВУЖД


25. Мост праз пратоку


26. 2 метра маста было знішчана. Мяркую рыбакі нарабілі


27. 4 км да стаянкі, але самыя цяжкія кіламетры


28. Вадапой


29. На Чорным возеры


30. Стаянка


31. Вельмі прыгожае месца, нават дождж не перашкодзіў атрымаць задавальненне


32. Нават купаліся)


За першы дзень каля 78 км

33. У другі дзень стартавалі да 9.30


34. Фазанарый


35. Спачатку рушылі ўздоўж Вераўскага возера, аглядая прыгожыя мясціны


36. Усё гэта нагадвала мне Браслаўшчыну. Той жа сасновы лес, высокія крутыя берагі. Прыгажосць - аднім словам


37. Шмат месцаў для стаянкі, летам тут людна


38. Круцім патроху далей


39. Це ментовоз)


40. Парэшткі былой раскошы на сядзібе ў Салацце


41. Раварыст


42. Знакі


43. Добрыя знакі)


44.


45. Як гэта разбачыць?)


46. Зазірнуў на платформу Салацце, усё той жэ чыгунцы Гродна-Узбераж. Успамінаў пакатайку 14-гадовай даўніны


47. Шмат чаго зменілася


48. Але рух ёсць


49. Возера Малочнае


50. Мост праз пратоку


51. Касцёл у Парэччы


52. Дарога на Друскенікі


53. Чыгунка на платформу Настаўнік


54. Рух па ёй зачынены, але ветка існуе


55. Будынак станцыі Парэчча помнік архітэктуры


56. Затрымаліся там на абед


57. Расклад руху нават не трасянка, проста непісьменнасць


58. Расклад на аўтобусным прыпынку


59. Вось такое карыта замест годных дызель-цягнікоў...


60. Ад Парэчча да Гародні ўсяго 30 км, але нам 50 км праз лясы ды іншыя славутасці


61. Палявыя дарожкі


62. Адпачынак


63. Другі дзень быў нашмат больш халодным. Сонца ўжо не грэла


64.  На мапе гэта месца адзначана як "прыродны амфітэатр"


65. У Гародню заязжалі з поўначы, аглядая тутэйшыя прыгажосці


66. Заехалі на Форт №13


67. Зруйнаваны ўвесь


68. Усярэдзіне толькі ўламкі. Раю заехаць на захад ад Нёмана і наведаць больш цэлыя Форты


69. Дзверы


70. Сцяна


71. Але альтанку побач зрабілі добрую, ёсць дзе гарэлку піць)


72. На прыканцы вядомыя карьеры Сінька і Зялёнка


73. Засталося няшмат)


74. На беразе Сінькі


75. Сінька вельмі прыгожае месца, а ўвосень дык удвая


76. Дзед-валун


77. Дзіўна што не помнік прыроды, ніякай ахоўнай шыльды няма ўвогулле


78. Аглядная пляцоўка на беразе Сінькі


79. Від на Сіньку


80. Нам там спадабалася


81. Уздоўж карьераў годная сцежка. Месцамі небяспечная, але ўсюды праязжаемая


82. А гэта ўжо Зялёнка. Забруджаная ўшчэнт


83. Зараз карьер павольна засыпаюць. Нажаль так


84. Нам засталася толькі пара гадзін на Гародню. Іх хапіла на пошук месца для вячэры і саму вячэру


85. Былая "Чэбурэчная" ужо некалькі гадоў як піццэрыя. Але там таксама добра


86. Развітаўшысь за ўсімі загрузіўся у цягнік Гродна-Гомель у 20.01


Трэк першага дня
Трэк другога дня

Фота ад Макса
Астатнія справаздачы тут

Фота ў гугле

Белыя_азёры, Гродна, Ровар_2023

Previous post Next post
Up