(no subject)

Jun 30, 2019 04:55

Адна са складаных рэчаў у жыцці - гэта прачынацца ранкам з усведамленнем нечага непапраўнага. Вось ты прачынаешся, яшчэ не сцяміў чаму, але ўжо адчуваеш, як навальваецца гэты цяжар. І думаеш: яшчэ трошку паспаць, але вось бяда, ужо прыгадаў што да чаго і, канешне, паснуць ужо не ў змозе. І трэба з гэтым неяк жыць.
Дарэчы, ньюёркскае Купалле адбылося. І гэта было самае-самае Купалле, якое я бачыла. Але не абышлося без драмы) м-да) сяджу ўсміхаюся: жыццё дзіўная штуковіна :) люблю яго. Як бы ні было - усё будзе гуд.

прыплылі, пра каханьне, думкі ўслых, палын, люблю людзей, сьвята, трывога, сон, +/-, крызіс, бягучае, трасца, скрозь мяне, падзеі, м-ж, žyćco nie e-bajka

Previous post Next post
Up