*

Feb 21, 2019 11:40

Здаецца, дзесь у пачатку лютага я выдыхнула, і з таго часу не магу ўдыхнуць. Памятаю толькі было вельмі сонечна і зімна, а пасьля мне нібыта бэлька на галаву ўпала. Я дэзарынтавалася, і дагэтуль не ведаю, у які бок куды ісці.
Дзесь тады ж я паабяцала сабе больш не паліць, і гэта ўсё ўскладняе. Бо гэта якраз той выпадак, калі маю ўнутраную неабходнасць стрымаць абяцанне.
За першыя чатыры дні я страціла ледзь не пяць кг, і страшэнна нэрвавалася, бо страчаная такім чынам вага надта хутка вяртаецца, ды з адсоткамі. А шчэ пасля апошняга хайкінгу нешта здарылася з правай каленкай, і я не магу бегаць. Я распсіхавалася, кінула гатаваць, жару нейкую херню, і думаю: мой гадавы план мінус двадцаць кг быў амаль-амаль выкананы, а тут усё пайшло лесам. Зараз па вечарах мы з румэйткай жарэм півас ці вінішка і рашаем матэматыку. Ну і я пазнюся кожны дзень на працу. Мляць, ну вось як так унутраны стан шчасця можа ператварыцца ў разбуральны хаос... Карочэ, лёгка не бывае. У галаве круцяцца думкі: змяніць працу і жыллё. А, і румэйтка падбівае заняцца рэпетытарствам па матэматыцы.

ПС. Нішто так не выматвае, як невызначанасць.
ППС. Уф, выказалася. Адна са складанасцяў эміграцыі - адсутнасць сяброў і падтрымкі.

гамон, паніка, прыплылі, крызіс, бягучае, думкі ўслых, ныцьцё пра жыцьцё, палын, трывога

Previous post Next post
Up