сёньняшняе - такі няхітры назоў;)

Sep 27, 2011 00:51

неяк выматалася за дзень, пью каву, а вочкі ўсё адно заплюшчваюцца..
ну але заключэнне і рэферат я нарэшце дараблю.
рыхтуюся ў Вільню ехаць..
купіла сёні скураныя боцікі, кошты проста капец.
каму цікава пасту для абутку salamander можна набыць па 10 і 16 тыс у гц сталіца ў крамах баста і белвест, а не па 36 ці 21 тыс як у мегатопе ці кароне.

схадзіла разам з maryna_u i vboo на спектакль "дуэт адной жанчыны" у рамках фэсту "тэатральны куфар"
ну ні кроплі не ўразіла((( грошы на вецер. Ідэя цікавая, але гульня актораў не закранула:( большага ад "на бальконе" чакала.
ну затое сяброў прыемна пабачыць заўжды:)

пс: ах капец такі, расчараваньне дня а нат і больш(((( білеты на піджаму скончыліся:((( хнык.

+/-, крызіс, злаЯ, бягучае, вандроўкі, žyćco nie e-bajka, сябры, фэсты, тэатр

Previous post Next post
Up